Як перадае Следчы камітэт, 21-гадовы малады чалавек ехаў у першым вагоне электрацягніка Асіповічы — Мінск і ўбачыў у тамбуры кампанію маладых людзей, якія курылі. Хоць у той дзень хлопец не знаходзіўся на службе, ён прадставіўся маладзёнам супрацоўнікам міліцыі, паказаў службовае пасведчанне і зрабіў заўвагу. На што хлопцы з гэтай кампаніі пачалі абражаць пацярпелага, а калі ўсе выйшлі з вагона, двое з іх нанеслі ўдары ў твар і штурхнулі яго ў спіну.

Следчыя высвятляюць абставіны здарэння і асобы падазраваных, якія ўцяклі з месца здарэння.

У дачыненні да 22-гадовага хлопца заведзена крымінальная справа па артыкуле «гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Цяпер следчыя шукаюць пасажыраў, якія сталі сведкамі канфлікту ў тамбуры і на пероне, і просяць звярнуцца ва УСК па горадзе Мінску па тэлефоне (8017) 389 55 55 або (8044) 500 31 11.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0