Цана 3,95 тысячы грыўняў (каля 357 рублёў) за тысячу кубаметраў з'яўляецца самай нізкай аптовай цаной для насельніцтва Украіны з красавіка 2016 года, паведамляе УНІАН.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Гэтая цана на 15% меншая, чым у студзені 2020 года, і на 37% — чым у лютым 2019 года. Такая цана (без уліку ПДВ, нацэнкі кампаній, якія займаюцца збытам, і выдаткаў на транспарціроўку газу магістральнымі і размеркавальнымі трубаправодамі) з'яўляецца самай нізкай аптовай цаной «Нафтагазу» для насельніцтва з красавіка 2016 года.

Паведамляецца, што новая цана адлюстроўвае рынкавыя тэндэнцыі зніжэння кошту энергарэсурсаў, якія ў апошні час дэманструюць ключавыя еўрапейскія энергетычныя біржы.

Нагадаем, раней міністр энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя Украіны Аляксей Оржаль паведаміў, што цана газу для Украіны летам можа зменшыцца да $80 за 1 тысячу кубаметраў. Для параўнання, у пачатку 2020 года Беларусь плаціць «Газпрому» 127 даляраў за тысячу кубаметраў па кантракце.

Чытайце таксама: Ва Украіне чакаюць, што цана на газ да лета можа ўпасці да $80. Беларусь плаціць «Газпрому» $127

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0