24.02.2020 / 21:18

У Івацэвічах мужчына купіў канапу за 3,4 кілаграма манет ВІДЭА 3

Незвычайную куплю ажыццявіў жыхар Івацэвічаў. Пакупнік разлічыўся за канапу кучай 1-рублёвых манет. Прадаўцы налічылі 600 штук. Астатнюю частку сумы мужчына даплаціў папяровымі грашыма, піша Першы рэгіён.

Паводле Нацбанка, вага аднарублёвай манеты — 5,60 грама. Значыць, 600 манет, якія прынёс пакупнік — гэта 3 кілаграмы 360 грамаў грошай.

Сітуацыя прадаўцоў павесяліла, яны кажуць, што такім чынам у іх яшчэ не куплялі. Некаторы час прыйшлося патраціць на пералік, але затое атрымалася вось гэта відэа.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
Mob100 / Адказаць
24.02.2020 / 22:01
Цирк. Машинки для пересчёта монет ещё не завезли? В европах в каждом крупном супермаркете на каждой автоматической кассе.
10
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
24.02.2020 / 22:14
  Ха !!! Вот это - Козак !!! Это по Нашему !!!.... ))) Жму руку - такому  Удальцу Покупателю !!! ))))
4
Ммм / Адказаць
24.02.2020 / 22:17
А я думаю, дзе ўся дробязь падзелася, што ў крамах не ведаюць, чым рэшту даваць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру