Пасол Вялікабрытаніі Найджэл Гулд‑Дэвіс на сённяшняй прэс‑канферэнцыі абверг інфармацыю пра тое, што ягоная краіна была праціўнікам падаўжэння мараторыя на санкцыі для беларускіх чыноўнікаў.

«Гэта вельмі разумнае, добрае рашэнне. У Мінску ходзяць чуткі, што Вялікабрытанія выказвалася супраць дадзенага рашэння. Хачу абвергнуць іх. Вялікабрытанія была адной з тых краін, якія сыгралі ключавую ролю ў паспяховым прыняцці такіх рашэнняў», — сказаў пасол.

Раней гаварылася, што найбольш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Беларусі займаюць Вялікабрытанія, Нідэрланды і Швецыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0