24.02.2020 / 23:31

У Калінкавіцкім раёне дачку абвінавачваюць у забойстве сужыцеля маці 1

У Калінкавіцкім раёне ў вёсцы Вязавіца знойдзена цела 39-гадовага мужчыны, ён быў забіты, паведамляе Следчы камітэт.

У забойстве падазраецца 27-гадовая дачка сужыцелькі забітага, якая прыехала ў вёску ў госці да маці.

П'яная жанчына пасварылася з сужыцелем маці. Падчас канфлікту яна ўдарыла мужчыну нажом, у выніку чаго ён памёр.

На месцы здарэння працуюць следчыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Вецер валос. / Адказаць
25.02.2020 / 10:05
Нічога не зразумела,хто каго за што.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру