Здарэнне адбылося вечарам у панядзелак на вул. Казінца. Кіроўца на БМВ ехала ў бок плошчы Казінца і ў раёне прыпынку «Белая дача» здзейсніла наезд на 24-гадовую дзяўчыну, што пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе, са слоў відавочцаў, на чырвоны сігнал святлафора.

У выніку ДТЗ пешаход атрымала траўмы і была дастаўлена ў бальніцу.

Устаноўлена, што яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0