25.02.2020 / 06:18

У Італіі з-за каранавіруса нават прыпынілі здымкі фільма «Місія невыканальная — 7»  1

Paramount Pictures

У Італіі прыпынілі здымкі сёмага фільма «Місія невыканальная» з-за ўспышкі каранавіруса ў краіне. Пра гэта паведамляе Deadline са спасылкай на заяву кінакампаніі Paramount.

Адзначаецца, што здымкі павінны былі прайсці ў Венецыі.

Кінакампанія патлумачыла, што рашэнне аб прыпыненні здымак было прынята ў якасці меры засцярогі, каб абараніць акцёраў і здымачную групу.

Здымкі з удзелам рэжысёра Крыстафера МакКуары павінны былі працягнуцца ў Венецыі тры тыдні, а пасля здымачная група планавала адправіцца ў іншыя замежныя рэгіёны.

Паводле апошніх звестак, у Італіі заразіліся каранавірусам 229 чалавек, шэсць з іх памерлі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Брыдкая пачвара / Адказаць
25.02.2020 / 09:00
Ну, хоць гэта напасць адратуе ад «Місійнай » бязглузды.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру