Вінаваты ў наездзе на натоўп у Нямеччыне абяцаў суседцы «трапіць у газеты»
Кіроўца, які здзейсніў наезд на натоўп у Нямеччыне, незадоўга да гэтага паабяцаў суседцы «трапіць у газеты», піша ria.ru.
У панядзелак каля 14:30 (16:30 па Мінску) аўтамабіль збіў удзельнікаў карнавальнага шэсця ў горадзе Фолькмарзен на поўначы федэральнай зямлі Гесэн. Пацярпелі 30 чалавек, у тым ліку сем — цяжка. За рулём знаходзіўся 29-гадовы грамадзянін Нямеччыны, ён затрыманы. Генеральная пракуратура Франкфурта-на-Майне разглядае наезд як замах на забойства.
Як распавялі шматлікія сведкі, кіроўца знаходзіўся ў стане цяжкага алкагольнага ап'янення, паведаміў тэлеканал N-tv. У паліцыі і генпракуратуры гэтую інфармацыю афіцыйна пакуль не пацвердзілі.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары