Грамадства55

Студзеньскія заробкі ў адукацыі знізіліся нават у параўнанні з мінулым лістападам. Мінадукацыі: «Памылка ў разліках»

Новая сістэма аплаты працы па-ранейшаму выклікае пытанні (а часам і абурэнне) бюджэтнікаў.

Чытайце: Бюджэтнікам налічылі заробкі па новай сістэме. Што атрымалі людзі і як рэагуюць на змены?

Паводле дадзеных Белстата, сярэдні заробак у сферы адукацыі ў студзені 2020 года склаў 804,2 рубля. Адбылося істотнае зніжэнне ў параўнанні не толькі з прэміяльным снежнем 2019 года (897,1 рублёў), але нават нават з лістападам 2019 года (832,7 рублёў)!

Пры гэтым раней улады неаднаразова абяцалі, што заробкі настаўнікаў будуць павялічвацца, але не зніжацца.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка. Фота Надзеі Бужан

Што кажуць у Міністэрстве адукацыі? 

Пакуль што там не разабраліся, як выйшла скарачэнне — эканамісты шукаюць прычыну.

«Мы сочым за сітуацыяй і рыхтуем каментар, але зніжэнняў адназначна быць не павінна. Далейшая тэндэнцыя — заробак будзе расці. Відаць, адбыліся нейкія памылкі ў разліках», — сказалі «Нашай Ніве» у прэс-службе міністэрства.

Пазней яны абяцаюць разгорнуты каментар. 

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню57

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі7

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню57

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць