Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўзмоцніць працу па недапушчэнні дэструктыўнага ўплыву на Беларусь звонку, заявіў першы намеснік старшыні камітэта Сяргей Церабаў, піша БелТА.
У аўторак ён быў прызначаны на гэтую пасаду Аляксандрам Лукашэнкам.
«Кожны год уносіць свае карэктывы. У цэлым абстаноўка стабільная, кантралюемая. Але неабходна ўлічваць усё ж такі транзітны характар нашай рэспублікі. Асноўнай задачай будзе недапушчэнне дэструктыўнага ўплыву звонку. На гэтым будуць сканцэнтраваны асноўныя намаганні ў працы», — сказаў Церабаў.