Дрыбінскі раённы суд скасаваў сваё ж рашэнне аб накладанні штрафу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў на актывіста руху «За свабоду» Андрэя Юркова, піша Радыё Свабода.

Ён паставіў смайлік «сумую» пад допісам з выяваю нацыскай сімволікі ў «Одноклассниках». За гэта раней суддзя Барыс Пігаль пакараў актывіста 255 рублямі штрафу (тады 10 базавых велічыняў).

Паводле Юркова, 25 лютага суддзя Людміла Новікава палічыла, што ягоная рэакцыя на публікацыю ў сацыяльнай сетцы і складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні з'явіліся раней, чым Кастрычніцкі раённы суд Віцебска прызнаў выяву нацысцкай сімволікі экстрэмісцкай. Рашэнне віцебскага суда ўступіла ў сілу 27 лістапада 2019 года. Пратакол аформілі на Юркова 19 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?