25.02.2020 / 15:22

Беларусь нарэшце дабілася ад Расіі кампенсацыі за брудную нафту. Столькі ж, колькі і іншыя краіны 8

Беларусь падпісала пратакол з Расіяй аб кампенсацыі за брудную нафту з разліку $15 за бараль, заявіў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, паведамляе БелТА.

«Вядзецца актыўная работа, ужо падпісаны пратакол, што расійскі бок гатовы кампенсаваць, — сказаў Уладзімір Сізоў. — Ідзе праца, накіраваная на ўсталяванне і пацвярджэнне тых кампенсацыйных выплат, якія ў выніку павінны будуць быць выплачаныя на адрас Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода».

Намеснік старшыні «Белнафтахіма» адзначыў, што гаворка ідзе пра суму «па аналогіі з іншымі бакамі, якія былі ўцягнутыя ў гісторыю з бруднай нафтай», — контрагентамі ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі. «З адкрытых крыніцаў стала вядома, што яны атрымалі кампенсацыю ў памеры $15 за бараль пастаўленай нафты з павышаным утрыманнем хлорарганікі», — дадаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
LitvinM / Адказаць
25.02.2020 / 16:25
Нешта мне здаецца, што гэта "Жжжжж" не проста так. У нашым выпадку Расея запроста так не пагодзіцца
4
Брыдкая пачвара / Адказаць
25.02.2020 / 16:48
Мусіць болей, як жадалі, не здолелі выгандляваць. Але стандартную кампэнсацыю паказваюць за вялікі поспех.
6
шлёма / Адказаць
25.02.2020 / 16:56
А уже России деваться некуда. Она видит, еще немножко и Беларусь ускользнет от нее. Приходтться идти на уступки.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру