25.02.2020 / 16:09

Беларусь мае пачаць імпарт нафты праз Украіну па нафтаправодзе з Адэсы 35

УНІАН

Пастаўкі нафты на беларускія НПЗ з Украіны па нафтаправодзе «Адэса-Броды» пачнуцца ў сакавіку, паведаміў журналістам намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, паведамляе ТАСС.

«Пастаўкі па нафтаправодзе «Адэса-Броды» пачнуцца ў найбліжэйшы час, у сакавіку. Аб'ём — некалькі танкераў», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, трубаправодная інфраструктура [нафтаправод «Адэса-Броды»] будзе выкарыстоўвацца як самы эканамічны, хуткі і надзейны транспарт, дадае БелТА.

Пры гэтым Уладзімір Сізоў не ўдакладніў, якая менавіта краіна можа выступіць пастаўшчыком.

«Мы вядзем працу па набыцці рэсурсаў у Чорным моры. Ёсць магчымасць набыцця рэсурсаў як вытворчасці азербайджанскай кампаніі, так і вытворцы з Расійскай Федэрацыі», — дадаў ён.

«Аб'ём [пастаўкі па нафтаправодзе «Адэса-Броды»] вызначаем, зыходзячы з рэшткаў рэсурсаў на НПЗ і факту пастаўкі нафты чыгуначным і трубаправодным транспартам з Расіі», — растлумачыў намеснік старшыні «Белнафтахіма».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

5
Кажыма праўду / Адказаць
25.02.2020 / 16:18
Гуд. Пачынае рабіць пазнякоўскі нафтавы калектар.

А як жа ж шалелі з гэтай нагоды беларусафобы ў 90-ыя...
4
Літовец / Адказаць
25.02.2020 / 16:30
Тое што Пазняк зрабіў бы ўжо ў 1996-ым.
0
Быхау / Адказаць
25.02.2020 / 16:32
Пора активнее присутствовать на нефтяных рынках.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру