У Казахстане знялі на відэа бойку двух зайцоў-белякоў. Кадры былі апублікаваныя на афіцыйнай старонцы Катон-Карагайскага дзяржаўнага нацыянальнага прыроднага парку ў інстаграме.

Бойка трапіла ў аб'ектыў фотапасткі ў Алтайскім лясніцтве. Зайцы скакалі ля кармушкі, па чарзе ўставалі на заднія лапы і спрабавалі ўдарыць адзін аднаго пярэднімі, але раз за разам прамахваліся.

У канцы лютага ў зайцоў-белякоў пачынаецца першы шлюбны перыяд. Падчас гону яны часта б'юцца: узбуджаныя самцы б'юць супернікаў, а самкі — залішне назойлівых залётнікаў. Дзіцяняты з'яўляюцца на свет праз два месяцы, пасля чаго ў белякоў зноў пачынаецца гон. За год зайчыха паспявае прынесці прыплод два-тры разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0