25.02.2020 / 18:55

У Беларусі з 1 сакавіка забароняць прадаваць некаторыя лекі

З 1 сакавіка 2020 года ўводзіцца забарона на продаж лекаў, гранічныя адпускныя цэны вытворцаў на якія не зарэгістраваныя, піша БелТА. Забарона закране лекі, прызначаныя для экстракарпаральнага апладнення (менатрапін — чалавечы менапаўзальны ганадатропін, фалітрапін-альфа, фалітрапін-бэта, цэтрарэлікс), а таксама ўключаныя ў пералік асноўных з тэрапеўтычнай падгрупы анатама-тэрапеўтычна-хімічнай класіфікацыйнай сістэмы C01-C10 (для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы).

Гэта прадугледжана ўказам ад 22 жніўня 2018 года №345, якім было ўведзена ў Беларусі абавязкова мець рэгістрацыю гранічных адпускных цэн вытворцаў на некаторыя лекі. Палажэнні ўказа пашыраюцца на 41 міжнароднае непатэнтаванае найменне лекавых сродкаў пры іх звароце на тэрыторыі Беларусі. Гэтыя лекі дзеляцца на некалькі катэгорый, для кожнай з якіх усталяваныя свае тэрміны забароны ў тым выпадку, калі гранічныя адпускныя цэны вытворцаў не будуць зарэгістраваныя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру