Моўныя драбніцы: Яго Эмінэнцыя і Яго Эксцэленцыя 2
У адной нацыянальнай газеце мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча карэспандэнтка назвала Яго Эмінэнцыяй. Як кажуць беларусы, каб вашы словы ды Богу ў вушы, бо эмінэнцыяй тытулуюць кардыналаў. А архіўладыка Тадэвуш пакуль што Яго Эксцэленцыя.