26.02.2020 / 07:22

ЗША працягнулі санкцыі супраць Расіі, уведзеныя пасля анексіі Крыма 4

Трамп яшчэ на год працягнуў санкцыі, уведзеныя ў 2014 годзе, з-за дзеянняў Расіі ў дачыненні да Украіны, у тым ліку з-за далучэння Крыма.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Трампа, накіраваным кангрэсу. Дакумент апублікаваны на сайце Белага дома.

«Дзеянні і палітыка асоб, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ва Украіне; якія пагражаюць яе міру, бяспецы, стабільнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці; якія садзейнічаюць незаконнаму прысваенню яе актываў, а таксама дзеянні і палітыка ўрада Расійскай Федэрацыі, уключна з меркаванай анексіяй Крыма і прымяненнем сілы ва Украіне, працягваюць прадстаўляць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы ЗША», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да паведамлення.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Брыдкая пачвара / Адказаць
26.02.2020 / 09:05
Крывадушная краіна. Анекіраваныя сваімі саюзнікамі Галанскія вышыні прызналі , а ў акупаваны Ізрайлем Ерусалім нават перанеслі сваю амбасаду.
2
Мiця Выкручанскi / Адказаць
26.02.2020 / 09:33
...МОЛОДЦЫ !...санкции продлевают -- товарооборот увеличивается !..ЕСу пришла пора !
1
Железный Дровосек / Адказаць
26.02.2020 / 09:47
Все правильно —потихонечку загонять народ-ботоксонец обратно на пальмы,тьфу—родные березы.Дюже агрессивная и бездарная субстанция оказалась рядом с нормальным миром.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру