26.02.2020 / 08:49

Каранавірус дабраўся нават да Бразіліі 2

Вынік паўторнага аналізу на каранавірус у пацыента ў Бразіліі таксама аказаўся станоўчым. Пра гэта паведаміла ў сераду газета Folha de S.Paulo са спасылкай на крыніцу, піша ТАСС.

Мужчына прыехаў з Ламбардыі (Італія).

Улады высвятляюць, з кім пацыент кантактаваў з суседзяў, медработнікаў і спадарожнікаў. Усяго ў штаце Сан-Паўла пад падазрэннем на каранавірус знаходзяцца чатыры чалавекі.

У Італіі зафіксавана ўжо 322 выпадкі захворвання на каранавірус. Памерлі 10 чалавек.

Учора былі зафіксаваныя выпадкі захворвання каранавірусам у Румыніі, Аўстрыі, Швейцарыі, Харватыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Пануры / Адказаць
26.02.2020 / 10:09
Перспективка не для Шарика. 
0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
26.02.2020 / 10:22
...в фавэлах он развернётся полностью !...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру