Фота СК
Здарэнне адбылося 24 лютага на тэрыторыі жылога комплексу, што будуецца ў Мінскім раёне, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Пры выкананні будаўнічых работ з балкона пятага паверха зваліўся рабочы. Ад атрыманых пашкоджанняў 40-гадовы жыхар Маладзечна памёр на месцы.
Заведзена крымінальная справа па факце парушэння правіл аховы працы, што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці (ч. 2 арт. 306 Крымінальнага кодэкса).