Больш за 400 тыс. паўднёвакарэйцаў падпісалі петыцыю з патрабаваннем імпічменту прэзідэнта краіны Мун Чжэ Іна за няздольнасць справіцца з успышкай захворвання, выкліканага каранавірусам новага тыпу. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал KBS.

Згодна з правіламі, у Карэі, калі петыцыя, размешчаная на сайце адміністрацыі лідара краіны, набірае больш за 200 тыс. подпісаў, улады абавязаныя на яе адрэагаваць. У дадзеным выпадку гэта павінна адбыцца не пазней за 4 сакавіка.

Складальнікі дакумента раскрытыкавалі ўрад за тое, што ён не закрыў мяжу з Кітаем пасля таго, як успышка захворвання ў суседняй краіне набыла небяспечныя маштабы. Аўтары петыцыі абвінавацілі Мун Чжэ Іна ў падтрымліванні інтарэсаў КНР, а не ўласнай краіны. «Мун Чжэ Ян паводзіць сябе, нібы ён не прэзідэнт Паўднёвай Карэі, а старшыня Кітая», — адзначаецца ў тэксце.

Аўтары падкрэсліваюць, што ўрад спачатку адмовіўся забараніць ўезд кітайцам у Паўднёвую Карэю, спасылаючыся на міжнароднае заканадаўства, а затым, калі інфекцыя распаўсюдзілася па ўсіх рэгіёнах КНР, абмежаваў уезд толькі для тых, хто наведваў правінцыю Хубэй. 

Паводле апошніх звестак, у Паўднёвай Карэі зарэгістравана 1146 выпадкаў заражэння каранавірусам, 12 чалавек памерлі. Большасць выпадкаў зафіксаваныя ў горадзе Тэгу і ў суседняй правінцыі Кёнсан-Пукто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0