26.02.2020 / 10:37

Пад Стоўбцамі вайскоўцы выратавалі на пажары мужчыну

Здарэнне адбылося 25 лютага каля 17.55. Выратавальнікам паступіла інфармацыя пра задымленне ў кватэры шматкватэрнага дома ў пасёлку Наваколасава, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

На месца прыбыла ваенная каманда супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ в/ч 25819. Вайскоўцы вывелі з задымленай кватэры 59-гадовага гаспадара. Мужчына не пацярпеў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру