26.02.2020 / 10:46

Былы высокапастаўлены французскі разведчык і масон пачаў працаваць на Russia Today 6

Ален Жуе таксама масон. Фота La Nouvelle République

Ален Жуе (Alain Juillet) пачне весці 13-хвілінную праграму пра геапалітыку на телеканале RT France, які належыць да расійскай прапагандысцкай медыягрупы.

24 лютага кіраўніца RT France Ксенія Фёдарава паспяшалася пахваліцца, што на Маскву пачаў працаваць былы кіраўнік Службы замежнай разведкі Францыі (DGSE). Перабольшанне: Жуе займаў трохі ніжэйшыя пазіцыі. Сярод іншага, ён быў кіраўніком упраўлення разведкі ад 2002 да 2003 года, а пасля доўгі час, да 2009 года, быў адказным за пытанні эканамічнай разведкі пры прэм'ер-міністры Францыі.

Тым не менш, 77-гадовы Жуе — гэта даволі значная постаць у выведчай супольнасці Францыі, якая агулам ахоплівае дзясяткі тысяч людзей.

Жуе працаваў на спецслужбы і адначасова рабіў кар'еру ў самых розных прадпрыемствах Францыі ад Ricard да Marks & Spencer. 

Жуе — постаць каларытная. Ён, сярод іншага, масон і спрабаваў узначаліць Вялікую французскую нацыянальную ложу, але браты яго пракінулі. Расіяне звярнулі на Жуе ўвагу, пасля таго як ён назваў атручванне Скрыпалёў «англасаксонскай маніпуляцыяй».

Масква выдзяляе вялізныя сродкі на дзейнасць рэсурсаў тыпу Sputnik i Russia Today у розных краінах свету.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Сяргей Гезгала

3
меркаванне / Адказаць
26.02.2020 / 10:52
Прадажны старыкан.
2
Ёпрст / Адказаць
26.02.2020 / 11:15
Класіка - pecunia non olet!
- Ці ёсць у Парыжы непрадажныя бюракраты начале з прэзідэнтамі?
- Канешне ёсць, але каштуюць яны задорага!
5
Той самы / Адказаць
26.02.2020 / 11:17
Тожа мне дзіва. Можна падумаць што Масква купіла толькі Шродара, ды вось зараз яшчэ Жуе... Масквой скуплены на карню ўплывовыя - палітыкі, бізнэсмэны, журналісты шэрагу вядучых краінаў Зах.Эўропы.

Не проста так будуецца "Северный поток 2", не проста так Расеі толькі пальчыкам пагрозьліва ківалі і ківаюць за генацыд чачэнцаў у двух войнах, за войны супраць Грузіі, Украіны, не проста так Зах.Эўропа заплюшчыла вочы на расейскія ваенныя злачынствы і ўхваліла аднаўленьне Расеі ў Радзе Эўропы, ПАСЭ... 

Не проста так у палітыкаў і ў СМІ  вядучых краінаў Зах.Эўропы ў пашане антыамэрыканізм і нянавісьць да палітыкі прэзідэнта ЗША Трампа...

 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру