Сёлета Мінскі лясгас плануе нарыхтаваць 150 тон бярозавага соку, паведамляюць «Мінск-навіны».

— Большая частка бярозавіку (каля 70%) будзе рэалізавана насельніцтву, яшчэ частка паступіць на перапрацоўку на кансервавы завод у Самахвалавічах. Цана для насельніцтва пакуль не ўстаноўлена, але не выключана, што яна застанецца на ўзроўні мінулага года — 30 капеек за літр, — растлумачыў інжынер Павел Зяновіч.

Да нарыхтоўкі соку ў лясніцтвах пакуль не прыступілі, але, паводле слоў спецыяліста, анамальна цёплы люты паўплываў на рух і нарыхтоўка напою можа пачацца ўжо ў пачатку сакавіка.

Гараджане змогуць і самі бясплатна нарыхтаваць сок. Рабіць гэта можна ў тых месцах, якія вызначаны лясгасам.

Для парушальнікаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, штраф да 20 базавых (540 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0