26.02.2020 / 11:53

21-гадовы хлопец згвалтаваў студэнтку-кватарантку, а потым забіў 9

Завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 19-гадовай дзяўчыны, што адбылося ў жніўні мінулага года ў кватэры на вуліцы Сядых у Мінску, паведамляе СК.

Забойства адбылося з 9 па 11 жніўня. 21-гадовы п'яны гаспадар прычыніў шмат цялесных пашкоджанняў сваёй 19-гадовай знаёмай, ад якіх яна памерла на месцы здарэння.

Высветлілася, што за некалькі тыдняў да гэтага іх пазнаёміў агульны сябар. Дзяўчына прыехала ў сталіцу на вучобу, а будучы забойца прапанаваў пажыць у яго без якіх-небудзь абавязацельстваў.

Хлопец згвалтаваў дзяўчыну, а забіў, бо баяўся, што яна звернецца ў міліцыю.

На працягу расследавання мужчына даваў супярэчлівыя паказанні, пераконваў следчых у тым, што пазбавіў жыцця дзяўчыну з-за яго даўгавых абавязацельстваў. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

5
Святлана / Адказаць
26.02.2020 / 13:17
Пажыць у кватэры практычна незнаёмага хлопца адзін на адзін з ім... І вось вынік....
6
Козік / Адказаць
26.02.2020 / 14:19
Во, ізноў забойства...  А мог бы наведаць звычайны бардэль і жыць у асалоду...
3
Неабыякавы / Адказаць
26.02.2020 / 14:48
  Беднае дзяўчо. Прыехала ў сталіцу і папала ў абдымкі  недарэкі-люмпена, які вырашыў, што будзе яму танны сэкс - ён жа гаспадар горада, хоць і жыве ў смярдзючым жытле. Грошай на больш-менш прыстойную кватэру бацькі ёй даць не не маглі са сваіх 300-рублёвых заробкаў. Як усё агідна.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру