26.02.2020 / 15:14

Расійскага гісторыка Сакалова, якога вінавацяць у забойстве былой студэнткі, абвінавацілі ў незаконным захоўванні зброі 1

Следчы камітэт прад'явіў гісторыку Алегу Сакалову, арыштаванаму па справе аб забойстве аспіранткі СПБГУ Анастасіі Ешчанка, абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на яго адваката Аляксандра Пачуева.

Сам Сакалоў не аспрэчвае прад'яўленае абвінавачванне. Раней ён добраахвотна выдаў следству абрэз малакалібернай вінтоўкі, адзначыў адвакат. У інтэрв'ю «Інтэрфаксу» Пачуеў удакладніў, што Сакалоў атрымаў зброю «у спадчыну ад уласнікаў кватэры», якую гісторык набыў у 1990-х гадах.

Адвакат дапусціў, што неўзабаве следства па справе Сакалова завершыцца і да пачатку красавіка той паўстане перад судом.

Анастасію Ешчанку забілі з абрэза малакалібернай вінтоўкі ТОЗ-17, стылізаванага пад кавалерыйскі пісталет XIX стагоддзя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Дед Мороз / Адказаць
26.02.2020 / 19:26
И скрэпные что то вякать про историю будут :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру