26.02.2020 / 16:05

Мінчукі знайшлі ў сваёй кватэры скарпіёна. Здаецца, яны прынеслі яго з сухафруктамі ВІДЭА 7

У міліцыю паступіў вельмі незвычайны выклік: на кухні адной з кватэр па вул. Лесі Украінкі гаспадары знайшлі жывога скарпіёна, паведамляе Мінск-навіны.

Як скарпіён, які сустракаецца толькі ў гарачых краінах, трапіў зімой у кватэру мінчан, разбіраліся супрацоўнікі МНС і ўчастковы інспектар міліцыі Уладзімір Шаўчэнка. Спярша яны выказалі здагадку, што хто-небудзь з суседзяў разводзіць скарпіёнаў і адзін з іх нейкім неймаверным чынам збег. Аднак усе апытаныя жыхары дома адмаўлялі гэта.

— Пасля заяўнікі распавялі, што ў той дзень здзяйснялі пакупкі на рынку — сярод усяго іншага былі заморскія сухафрукты. Магчыма, скарпіёна яны самі прынеслі ў кватэру разам з правізіяй, — распавёў лейтэнант міліцыі Шаўчэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
падаткаплацельшчык / Адказаць
26.02.2020 / 16:17
Дайце ўгадаю. Сухафрукты, пэўна, купляліся "са скрыняў" на скрыжаваннях у раёне вуліц Харужай і Куйбышава. Абароцістыя дзялкі там у дадатак прададуць шмат чаго ад селядцоў да гарэхаў. Зразумела, што гэты "бізнэс" - не барская справа санстанцыі.

3
Казік / Адказаць
26.02.2020 / 17:11
Не насякомае, а павукападобнае
5
Урач-нарколаг Уладзімір Пікірэня / Адказаць
26.02.2020 / 17:29
Скарпіён - не насякомае. Рэдакцыя, пачытайце школьны курс біялогіі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру