Сёння ў Палаце прадстаўнікоў павінна была адбыцца сустрэча з дэлегацыяй Еўрапейскага парламента. Яна адмянілася па віне еўрапейскага боку, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных, перадае БЕЛТА.

«Сустрэчы не будзе па віне еўрапейскага боку. Мы гатовыя былі да дыялогу ў кантэксце нашых традыцыйных каштоўнасцяў беларускай замежнай палітыкі, — сказаў Андрэй Савіных. — На жаль, сёння наша працягнутая рука засталася пустой».

«Што ж, мы ў любым выпадку працягнем адкрытую палітыку, — падкрэсліў дэпутат. — Будзем спадзявацца, што калі-небудзь нашы еўрапейскія партнёры зразумеюць значнасць і каштоўнасць такога падыходу».

Мэтай візіту павінна было стаць азнаямленне новаабраных членаў бюро дэлегацыі са станам і перспектывамі беларуска-еўрапейскіх адносін.

У сустрэчы павінны былі прыняць удзел намеснікі старшыні дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю — Вальдэмар Тамашэўскі (Літва), Карын Карлсбро (Швецыя), а таксама пастаянны дакладчык па Беларусі камітэта Еўрапарламента па замежных справах Пятрас Аўштравічус (Літва)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0