26.02.2020 / 17:11

Дом друку ў Мінску прадалі прыватнай кампаніі 1

Сёння на аўкцыёне за 6,22 млн руб прадалі будынак Дома друку каля метро «Акадэмія Навук» на праспекце Незалежнасці. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на «Мінскгармаёмасць» і іншыя крыніцы. Пераможцам таргоў стала кампанія «ПрыватКапітал».

Будынак Дома друку на праспекце Незалежнасці, 79, які з'яўляецца помнікам архітэктуры, выстаўляўся на таргі ў трэці раз з паніжаным на 50% коштам. З улікам гэтага пачатковая цана на сённяшніх таргах была 3.527.964 рубля 16 капеек. Падчас аўкцыёну ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці яна вырасла да фінальных 6,22 млн рублёў, што эквівалентна амаль 2,8 млн даляраў па актуальным курсе.

Функцыянальнае прызначэнне будынка вызначана як адміністрацыйна-дзелавое. Гэта значыць пакупнік — кампанія «ПрыватКапітал» — павінна зрабіць на гэтым месцы бізнес-цэнтр.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Бабрина / Адказаць
29.02.2020 / 21:50
Скажыце пакуль старым вокнам. Асабліва тым, што побач з лесьвіцай. Хаця б толькі чым-небудзь паскудным фасады не абшылі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру