26.02.2020 / 18:19

Упершыню ў мінскіх кінатэатрах фільм выходзіць у пракат на ўкраінскай мове 7

Фільм-прарыў украінскага кіно «Мае думкі ціхія» («Мої думки тихі») выходзіць у беларускі пракат з 27 лютага. Гэта першы за шмат гадоў украінскі фільм, які выходзіць у пракат у Беларусі, і першы фільм, які будзе паказаны ў беларускіх кінатэатрах на ўкраінскай мове.

Кінадэбют Антоніа Лукіча — свежая і вынаходлівая камедыя, заснаваная на рэальных падзеях. Дваццаціпяцігадовы Вадзім жыве тым, што запісвае і прадае самыя розныя гукі. Зрэшты, ён з радасцю аддаў бы ўсё, што мае, за магчымасць пачаць жыццё зноўку ў далёкай і выдатнай Канадзе. Таму ён без роздумаў згаджаецца на працу, якая можа ўвасобіць яго мару ў жыццё. Вадзім адпраўляецца ў Закарпацце запісваць гукі жывёл і рэдкіх птушак. Аднак сітуацыя трохі ўскладняецца тым, што кампанію Вадзіму ў падарожжы складзе мама…

Убачыць «Мае думкі ціхія» можна з 27 лютага па 4 сакавіка ў «Піянеры», Silver Screen Galileo, VOKA Cinema by Silver Screen і па 11 сакавіка ў Falcon Club Буцік Кіно.

27 лютага ў 19.00 у кінатэатры «Піянер» перад паказам фільма з кароткім уступным словам выступіць пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
ValerBel / Адказаць
26.02.2020 / 20:15
Вельмі добра! Можна будзе прадэманстраваць і матываваць да рпактыкі беларускай мовы, бо вы ўбачыце, што легка зразумееце і украінскую, а потым і польскую і славацкую дзякуючы беларускай. А тутака жыве болей за 110 млн. людзей славянаў. Руская мова і та у нас будзе, а тут да вас далучыцца яшчэ усходняя Еўропа, дзе будзеце мець адразу эфектыўныя пазітыўныя кантакты, ужываючы нашу мову, - а гата не толькі ўзбагачэнне культуры, але і эфек5тыўна дзя вядзення бізнэсу. Бо пазначаючь сябе сапраўдным беларусам можна менавіта моваю, яна галоўны маркер! На ілбе не напішаш жа. А беларусаў любяць і рускія (там таксама смела ўжывайце мову, каб сябе пазначыць, а потым ужо тлумачце ім па-руску, калі папросяць перакласці). У суседніх краінах, калі чуюць нашую мову - то вельмі прыязна ставяцца, ВЕЛЬМІ!
3
Мік-Цвік / Адказаць
27.02.2020 / 06:21
[Рэд. - Дзякуй]
5
Dmytro / Адказаць
27.02.2020 / 09:01
Дуже цікава й добра новина! Сподіваюся, менчукам сподобається фільм! 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру