26.02.2020 / 19:36

Магілёвец клікаў знаёмую ля будынка адной з арганізацый. Тая не выйшла — ён разбіў шкло

Мужчына разбіў акно ў арганізацыі, якая знаходзіцца па вуліцы Касманаўтаў у Магілёве, паведамляе міліцыя.

Аператыўнікі выехалі на месца здарэння. Высветлілася, што да здарэння можа быць датычны 32-гадовы раней не судзімы магілёвец, які ў той дзень у нецвярозым стане, стоячы на ​​вуліцы, клікаў знаёмую. З будынка выйшаў вартаўнік і зрабіў мужчыну заўвагу, але той не супакоіўся.

Праз некалькі хвілін магілёвец зноў пачаў выкрыкваць жаночае імя. Але, расчараваўшыся, дастаў шкляны слоік і кінуў яго ў акно арганізацыі.

Хулігана затрымалі праваахоўнікі. Завялі крымінальную справу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру