26.02.2020 / 22:28

Фермера-блогера, які балатаваўся ў дэпутаты, асудзілі за крадзеж шпінгалетаў 5

Юры Ганцэвіч.

Суд Чыгуначнага раёну Гомля пакараў блогера-фэрмэра Юрыя Ганцэвіча штрафам у 81 рубель за дробны крадзеж. Паводле пратаколу міліцыі, былы кандыдат у дэпутаты скраў у краме будаўнічых матэрыялаў вугалкі, ізастужку і шпінгалеты, піша Радыё Свабода.

«Я прызнаў віну ў крадзяжы, бо хацеў хутчэй да сваіх жывёл, у мяне іх каля васьмідзесяці. Не хацеў, каб яны раўлі ад голаду ці паміралі», — патлумачыў Ганцэвіч.

Фэрмэр летась балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў і запомніўся шэрагам экзатычных пікетаў, на якія прыводзіў кароў і коз. Пасьля выбараў Ганцэвіч завёў свой відэаблог у YouTube.

23 лютага яго затрымалі ў краме будаўнічых матэрыялаў у Гомлі. Фэрмэра абвінавацілі ў дробным крадзяжы ізастужкі і вугалкоў і завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да суду.

Суд у панядзелак адклалі, бо Ганцэвічу зрабілася блага. У аўторак прайшло паседжаньне. Суд пакараў яго па двух пратаколах за дробны крадзеж штрафам у тры базавыя велічыні.

«Я прызнаў віну толькі па адным пратаколе, за падзеі 23 лютага. Другі пратакол быў за тое, што я нібыта 8 лютага таксама там нешта скраў — шпінгалеты ці пятлічкі для будаўніцтва. Я прызнаў віну, бо не хацеў сядзець 15 сутак. У мяне дома каля васьмідзесяці жывёл — хто іх будзе даглядаць, калі яны будуць раўсьці на ўсю вёску? Я і так страціў двух ягнят, пакуль сядзеў у ізалятары. Бо людзі ня ўмелі іх даглядаць, і яны здохлі», — патлумачыў сваю пазыцыю фэрмэр.

Блогер не баіцца, што праз такія падзеі будзе мець нэгатыўную рэпутацыю. «Мне мае восемдзесят жывёл важнейшыя, чым рэпутацыя», — дадаў фэрмэр.

Ён заўважае, што ізастужку і вугалкі маглі яму падкінуць невядомыя, «каб злавіць хайп ці каб адпомсьціць мне за відэа», і сьцьвярджае, што ў краме каля яго «круціліся нейкія людзі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

18
Евгений П. / Адказаць
26.02.2020 / 23:41
"Политик" подрастает
0
Василиса / Адказаць
27.02.2020 / 07:54
Не здзиулюся ,кали мне за мае каментары падкинуць якую небудзь заразу .
3
Святлана / Адказаць
27.02.2020 / 09:18
Смешнае абвінавачванне
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру