26.02.2020 / 22:40

Стала вядома, калі ў школах празвіняць апошнія званкі і пройдуць экзамены 1

Навучальны год завершыцца 30 мая 2020, калі для школьнікаў таксама арганізуюць апошнія званкі, паведамляе Міністэрства адукацыі.

Фота Надзеі Бужан.

Выпускныя экзамены для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў сёлета пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Выпрабаванні па мовах нацыянальных меншасцяў для дзевяцікласнікаў намечаны на 21 мая, для адзінаццацікласнікаў — на 22 мая.

Тым, хто заканчвае 9-ы клас, трэба будзе пісьмова здаць беларускую, рускую мовы і матэматыку. Адзінаццацікласнікі здаюць беларускую або рускую мову і матэматыку ў пісьмовай форме, а таксама замежную мову і гісторыю Беларусі — у вуснай.

Выпускныя вечары рэкамендавалі правесці 10-11 чэрвеня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Зыгмунт / Адказаць
27.02.2020 / 08:10
Мовы нацыянальных меншасцяў- польская, літоўская, украінская і руская
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру