У амаль траціне расійскіх медыцынскіх устаноў, якія працуюць у сферы дзіцячай аховы здароўя, па стане на 1 студзеня 2019 года адсутнічаў вадаправод, піша ria.ru са спасылкай на справаздачу Падліковай палаты.

Паводле звестак, з 116,8 тысячы будынкаў, у якіх аказваецца медыцынская дапамога дзецям, у 30,5% адсутнічаў вадаправод, у 52,1% — гарачае водазабеспячэнне, у 41,1% — цэнтральнае ацяпленне, а ў 35% — каналізацыя.

Таксама ў Падліковай палаце паказалі на тое, што 47% дзіцячых бальніц і паліклінік не абсталяваныя пандусамі для інвалідаў.

Як вынікае з дакладу, большасць дзіцячых бальніц і паліклінік знаходзяцца ў нездавальняльным санітарным і тэхнічным стане, «што прыводзіць да натуральнага іх разбурэння».

У ведамстве назвалі неэфектыўным выдзяленне сродкаў з федэральнага бюджэту на абсталяванне дзіцячых медустаноў.

Акрамя таго, праверка, праведзеная Падліковай палатай, паказала, што ні ў адным з рэгіёнаў Расіі не дасягнуты ўсе крытэрыі даступнасці якасці медыцынскай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0