У мінскай галерэі «Падземка» (пр.Незалежнасці, 43) адчынілася «Кнігарня Логвінава». Адзін дзень на тыдзень, у чацвер, кнігу тут можна купіць з рук аўтара. Пісьменнік мусіць трымаць дыстанцыю ад чытачоў — гэта аксіёма. І пэўна таму ў «Падземцы» пісьменніка ад спажыўца кніжнай прадукцыі аддзяляе прылавак.

19 сакавіка з 18.00 да 20.00 за прылаўкам кнігарні будзе стаяць пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Акрамя кніжак, будзе прэзентаваная аўдыёбібліятэка яго твораў. Чытачы! У вас з’явілася цудоўная нагода памучыць улюбёнага пісьменніка: «Спадар Арлоў, пакажыце, калі ласка, вунь той раман з самай верхняй паліцы... Не, не падабаецца... А цяпер вунь той зборнік з далёкага кута...» І хай толькі паспрабуе адмовіць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?