Трамп паўтарыў параду Лукашэнкі пра тое, як не заразіцца каранавірусам

Дональд Трамп зладзіў вялікую прэс-канферэнцыю, на якой параіў часцей мыць рукі і захоўваць асабістую гігіену, каб засцерагчыся ад заражэння каранавірусам.
«Мыйце рукі, захоўвайце гігіену, не трэба хапацца за кожныя парэнчы без дай прычыны, — сказаў ён рэпарцёрам. — Калі нехта чхае, я намагаюся стаць ад яго падалей, наколькі магчыма».
Трамп, які вядомы сваёй хваравітай бояззю мікробаў, намякнуў, што гермафобія можа быць нават карыснай, калі па планеце гуляе небяспечны вірус.
Цікава, што амаль такую ж параду даў 4 лютага Аляксандр Лукашэнка: «Мыйце рукі, менш абдымайцеся зь незнаёмымі людзьмі на вуліцы, усё астатняе — за Міністэрствам здароўя».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары