27.02.2020 / 09:05

Пра пачатак эпідэміі каранавіруса абвясцілі ў Нямеччыне. Першы выпадак зафіксаваны ў Эстоніі 5

Міністр аховы здароўя Нямеччыны Енс Шпан чакае сур'ёзнага распаўсюджвання віруса SARS-CoV-2, які выклікае захворванне COVID-19, у краіне. «Мы знаходзімся ў пачатку эпідэміі каранавіруса ў Нямеччыне», — заявіў ён у сераду, 26 лютага, падкрэсліўшы, што ланцужкі інфекцыйнага працэсу збольшага не прасачыць, і ў гэтым навізна сітуацыі, паведамляе Deutsche Welle. 

На гэтым фоне, па словах міністра, пад пытаннем, ці будзе ўдалай ранейшая стратэгія па лакалізацыі віруса і спынення ланцужкоў інфекцыйнага працэсу. За апошнія суткі COVID-19 выяўлены ў двух чалавек у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія, у чатырох — у Бадэн-Вюртэмберг і аднаго — у Рэйнланд-Пфальц.

Усяго па стане на раніцу чацвярга, колькасць захварэлых вырасла да 22.

Так, пасля пацверджання заражэння новым вірусам сямейнай пары ў Хайнсбергу (Паўночны Рэйн — Вестфалія) мясцовыя ўлады рыхтуюцца прыняць маштабныя меры, каб прадухіліць распаўсюд інфекцыі. Па словах зямельнага міністра аховы здароўя Карла-Ёзэфа Лаумана, вялікая колькасць асоб павінна быць змешчана пад хатні каранцін.

Жанчына, у якой быў выяўлены каранавірус, працуе выхавацелькай у дзіцячым садку, таму ўсе дзеці гэтай установы і іх бацькі павінны заставацца дома. Акрамя таго, у сям'і двое ўласных дзяцей школьнага ўзросту, у якіх не выяўлена сімптомаў захворвання.

Пад хатні каранцін змешчаны таксама ўсе пацыенты і персанал двух прыватных медыцынскіх кабінетаў, а таксама шэраг супрацоўнікаў Кёльнскай універсітэцкай клінікі, з якімі кантактавалі хворыя, калі хадзілі туды на прыём. Інфармацыю аб заражэнні перадалі таксама ў гасцініцу ў Нідэрландах, дзе нямецкая сям'я нядаўна правяла кароткі адпачынак. З 26 лютага зачыненыя ўсе школы і дзіцячыя сады ў акрузе Хайнсберг, яны адкрыюцца не раней за пачатак наступнага тыдня.

Учора першыя выпадкі каранавіруса зафіксаваныя ў Паўночнай Македоніі, Грузіі, Нарвегіі, а сёння ў Даніі.

Інфікаваны нядаўна вярнуўся ў Данію пасля адпачынку на гарналыжным курорце на поўначы Італіі. Мужчына знаходзіцца на хатнім каранціне.

У Італіі колькасць захварэлых дасягнула 450.

Таксама першы выпадак пацверджаны ў Эстоніі. Вірус падхапіў пастаянны жыхар рэспублікі (грамадзянін Ірана), у якога няма эстонскага грамадзянства.

Па словах міністра сацыяльных спраў Танеля Кійка, ён прыбыў у Эстонію аўтобусам з Рыгі, паветраным і марскім транспартам ён не карыстаўся. Іншаземец сам выклікаў сабе хуткую дапамогу на Талінскі аўтавакзал. Эстонскія ўлады высвятляюць інфармацыю аб іншых пасажырах гэтага аўтобуса.

Вядома, што 26 лютага ён вярнуўся ў Эстонію з Ірана.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

11
Зiма / Адказаць
27.02.2020 / 10:00
Усё. Цяпер кiрдык нам. Вiрусовыя крыжакi пайдуць на усход.
7
Логистик / Адказаць
27.02.2020 / 10:36
Уверен, что в Беларуси уже есть пару тысяч носителей кароновируса, просто по традиции власти никогда не скажут об этом, поскольку лгать иискрывать истину их призвание.
1
Картафан / Адказаць
27.02.2020 / 11:11
Беларусь не признается ...:(
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру