27.02.2020 / 09:41

Памерла ўдава Энвера Ходжы. Яна пражыла 99 гадоў і была ідэолагам албанскага камунізму 3

Памерла ўдава албанскага дыктатара Энвера Ходжы Неджміе. Былая партызанка і заўзятая камуністка адышла ў лепшы свет 26 лютага ва ўзросце 99 гадоў. 

Энвер Ходжа кіраваў Албаніяй з 1944 па 1985 год. Падчас яго кіравання былі рэпрэсіі: шырока выкарыстоўваліся лагеры прымусовай працы, а іншадумства жорстка душылася.

Неджміе была адным з вядучых ідэолагаў албанскага камунізму, кіравала жаночымі арганізацыямі краіны. Яна цалкам падтрымлівала і абгрунтоўвала палітыку свайго мужа, у тым ліку палітычных рэпрэсій, партыйных чыстак і забароны рэлігій.

Пасля смерці Энвера Ходжы 11 красавіка 1985 г. Неджміе змяніла яго на пасадзе старшыні Дэмакратычнага фронту Албаніі. Некалькі гадоў яна захоўвала палітыка-ідэалагічны ўплыў. Але ў 1991 г., пасля падзення рэжыму, была ўзятая пад хатні арышт і адпраўлена ў турму. Суд прызнаў яе вінаватай у злоўжыванні ўладай і прысудзіў да 9 гадоў зняволення, а спроба абскардзіць прысуд прывяла да таго, што тэрмін пакарання павялічыўся да 11 гадоў.

Зняволенне адбывала ў Тыранскай жаночай турме. Працавала на швейнай вытворчасці. Вызвалена па амністыі ў 1997 годзе.

Пасля вызвалення выступала з палітычнымі заявамі камуністычнага і хаджаісцкага характару, уступіла ў артадаксальна-хаджаісцкую Камуністычную партыю Албаніі, давала інтэрв'ю, у якіх казала пра «мяккі характар» Энвера і пра «вымушаныя» рэпрэсіі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
меркаванне / Адказаць
27.02.2020 / 11:15
Лукашэнка яшчэ не выказаў свае спачуванні? Непарадак, эйсмант!
0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
27.02.2020 / 12:01
...надо ехать с венком из красных гвоздик !...кто поедет ?
2
дзед з Ракава / Адказаць
27.02.2020 / 15:55
Гэта ўжо стала нормай: яны для уласнага народу рэпрэсіі і растрэлы, а ім "...адышла ў лепшы свет..." Хіба гэта па-людску, па-боску?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру