Здарэнне адбылося каля 23:00. 27-гадовы жыхар Гродна чакаў грамадскі транспарт на прыпынку «Аўтавакзал». У руцэ ў яго быў пакет з прадуктамі. Менавіта на пакет і звярнулі ўвагу два 45- і 46-гадовыя мужчыны, што праходзілі міма, паведамляе абласная міліцыя.

Яны выхапілі пакет і пабеглі ў двары. А хлопец адразу звярнуўся ў міліцыю. Неўзабаве праваахоўнікі затрымалі падазраваных.

Цікава, што прадуктаў было ўсяго на 12 рублёў, а свой учынак яны патлумачылі тым, што хацелі есці, а ніхто з іх не працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0