27.02.2020 / 12:09

У апошнія дні зімы і першы дзень вясны будуць мокры снег і галалёдзіца

У пятніцу, 28 лютага, прагназуюць галалёдзіцу. Вецер парывамі да 14 м/с. Уначы 0 …-5°С, днём — ад 0 да +6°С.

У апошні дзень зімы, 29 лютага, месцамі чакаецца невялікі кароткачасовы снег і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -1 да -7°С, днём — ад -1°С па паўночным усходзе да +6°С па паўднёвым захадзе.

У нядзелю, у першы дзень вясны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны — ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы ​​да 14 м/с. Уначы -4…+3°С, днём +1…+7°С, піша sb.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру