27.02.2020 / 13:16

Памерла выкладчыца журфака БДУ, зацятая абаронца беларускай мовы Марыя Карповіч 7

Памерла кандыдат філалагічных навук, дацэнт факультэта журналістыкі БДУ Марыя Карповіч. Ёй было 80 гадоў.

Марыя Карповіч, фота Journ.bsu.by

Марыя Карповіч нарадзілася ў 1939 годзе ў Столінскім раёне. Абараніла дысертацыю па тэме «Супастаўляльна-стылістычны аспект рускага і беларускага словаўтварэння». Была навуковым кіраўніком цяперашняга дэкана факультэта журналістыкі Вольгі Самусевіч.

Карповіч выкладала па-беларуску, вяла курс тэорыі і практыкі рэдагавання.

У 1990-я працавала ў апараце Савета Міністраў, рыхтавала прамовы для прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча. Мела падзяку за выкладанне беларускай мовы супрацоўнікам апарата Саўміна.

Развітанне з Марыяй Карповіч адбудзецца 28 лютага ў 18.00 па адрасе: Кульман, 33А, жалобная VIP-зала.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Дзяніс Svl / Адказаць
27.02.2020 / 13:21
Вечная памяць сапрауднай Патрыеткі!
0
падарожны / Адказаць
27.02.2020 / 13:53
Мяккім пухам родная зямелька, шчырыя спачуванні родным і блізкім..
1
кронан / Адказаць
27.02.2020 / 14:04
Шкада. Добрая была жанчына. Рэдкі выпадак, калі выкладчыца-жанчына аддавала прыярытэт на іспытах і заліках - студэнтам-хлопцам, бо нас было на журфаку вельмі мала. Чаго не скажаш пра некаторых іншых выкладчыцаў, якія наадварот зацята валілі хлопцаў. Марыя Пятроўна гаварыла, што нас і так мала і нас трэба берагчы для журфака)  А вось дзяўчат яна пытала па поўнай праграме. У хлопцаў жа захадны бал пачынаўся ад 7)
Дарэчы і расказвала пра тое, як працавала на пачатку 90-х ва Ўрадзе, займалася рэдагаваннем першай Канстытуцыі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру