27.02.2020 / 15:04

У Польшчы зафіксаваны першы выпадак каранавіруса? Мінздароўя адмаўляе

expressilustrowany.pl

Першы выпадак захворвання каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 зафіксаваны ў Польшчы. Пра гэта піша Express Ilustrowany.

Паводле выдання, заразілася 25-гадовая дзяўчына. Цяпер яна шпіталізавана ў бальніцу аднаго з найбуйнейшых гарадоў краіны — Лодзі. Стан захварэлай нармальны, пры гэтым санінспекцыя выяўляе людзей, з якімі яна кантактавала.

Дзяўчына 22 лютага вярнулася ў Польшчу з Тайланда, дзе правяла месяц. Ёй стала блага за мяжой, а з сімптомаў, у прыватнасці, праблемы з дыханнем. Пры гэтым у Тайландзе яна прымала антыбіётыкі, а па вяртанні на радзіму звярнулася ў бальніцу, дзе ёй зрабілі тэст. Ён і выявіў у яе новы каранавірус.

У Мінздароўя пакуль абвяргаюць каранавірус. Але на 15.30 запланавана прэс-канферэнцыя міністра аховы здароўя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру