27.02.2020 / 16:29

З рускай версіі мультфільма Pixar «Наперад» выразалі згадванне цыклопа-лесбіянкі 6

З рускай версіі новага мультфільма Pixar і Disney «Наперад» выразалі згадванне цыклопа-лесбіянкі па імені Спектр, піша lenta.ru.

Удакладняецца, што ў карціне супрацоўніца паліцыі Спектр спыняе іншых персанажаў з-за парушэння правілаў дарожнага руху. У адным з дыялогаў яна абмяркоўвае адносіны са сваёй каханай і іх дзіцём.

Адзначаецца, што ў рускім дубляжы слова «дзяўчына» замянілі на «партнёр», такім чынам пакінуўшы ў таямніцы сэксуальную арыентацыю цыклопа. У расійскім аддзяленні Disney сітуацыю каментаваць адмовіліся.

Адзначаецца, што студыя Disney паступова ўводзіць у свае праекты ЛГБТ-персанажаў, нягледзячы на ​​пратэсты. Тым не менш пакуль яны з'яўляюцца ў якасці другарадных герояў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
Казік / Адказаць
27.02.2020 / 16:43
Хм, гэта 18+ мульт? А навошта тады наогул узгадкі пра сэкс?
10
Alehna / Адказаць
27.02.2020 / 17:08
Малайцы.
3
Месьціч / Адказаць
28.02.2020 / 06:44
Alehna, Так. Малайцы- малайцы!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру