27.02.2020 / 19:03

Спаліліся ў сацсетках: міліцыя затрымала юнакоў, якія апублікавалі свае свавольствы ВІДЭА 6

У інтэрнэце з'явіўся відэазапіс свавольстваў групы хлопцаў: спачатку яны пашкодзілі ліфт, потым — прыпаркаваны аўтамабіль. На відэа хлопцы яшчэ і мацюкаюцца.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска выявілі, што на запісе — раней не судзімыя жыхары сталіцы 18 і 19 гадоў, нідзе не працуюць і не вучацца. Яны затрыманыя, перадае прэс-служба ведамства. 

Пасля сумеснага распівання алкаголю кампанія ноччу пашкодзіла люстэрка ліфта ў адным з жылых дамоў у Фрунзенскім раёне, а таксама прыпаркаваны аўтамабіль і апарат па продажы пітной вады.

Па факце хуліганства распачата крымінальная справа.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Казік / Адказаць
27.02.2020 / 19:18
> яшчэ і мацюкаюцца
Гэта ўжо Эрэбор
5
Мінак / Адказаць
27.02.2020 / 20:10
слухайце, гэтай гісторыі ўжо месяцы 3, ці 4. вы там што, спалі ўвесь гэты час?
20
Ляксандра / Адказаць
27.02.2020 / 21:07
Ничего себе "свавольствы",если уголовное дело возбудили.Поломали бы эти дегенераты в помещениях НН двери,столы,стулья,тоже про "свавольствы" писали бы?Надо в армию отправить.Принудительно.Там дурь выгонят быстро.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру