27.02.2020 / 19:27

ВІДЭА: так выглядае Ухань на каранціне. Ці зможа Еўропа так спыніць жыццё сваіх гарадоў? 11

Кітай змог спыніць распаўсюд каранавіруса, зрабіўшы драконаўскія захады. 11-мільённы Ухань, агмень заразы, ізалявалі. З аднаго яго раёна ў другі можна прайсці толькі па пропуску. Сістэмы відэаназірання адсочваюць рух грамадзян, якіх абавязвае каранцін.

Звычайныя мегаполісы — гэта мурашнік. Мільёны людзей, машын. Ухань апошнія тры тыдні — гэта горад як з фільма-антыўтопіі.

Улады спынілі на некалькі тыдняў працу шматлікіх прадпрыемстваў, абмежавалі рух і працу школ у многіх правінцыях Кітая.

Строгія меры спрацавалі. Колькасць новых заражэнняў у Кітаі падае.

Тым не менш на сёння на Кітай прыпадае 97% выпадкаў каранавіруса і смерцяў ад яго.

Ці змогуць еўрапейскія краіны спыніць распаўсюд заразы так жа хутка, як тое зрабіў таталітарны Кітай?

Італія, агмень заразы ў Еўропы, абвясціла пра часовае закрыццё школ і ўніверсітэтаў у рэгіёнах, ахопленых эпідэміяй.

Чытайце таксама: Сімптомы, перасцярогі, правілы паводзін. Што рабіць, калі каранавірус дасягне Беларусі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Сяргей Гезгала

25
Вацлаў / Адказаць
27.02.2020 / 19:39
А дзе ў Эўропе гарады з такой колькасьцю й шчыльнасьцю насельніцтва?

Дарэчы, мяркуючы па відэа, гэты Вухань яшчэ неблагі такі, дзіўна для той часткі сьвету утульненькі.
41
циник / Адказаць
27.02.2020 / 20:00
так это ж круто. хомячки попрятались по норкам. хотел бы я так в минске, спокойно погулять по пустому проспекту, улочкам, кафешекам, торговым центрам...достали уже эти толпы несущихся как стадо и не видящих ничего впереди 
29
Ханна / Адказаць
27.02.2020 / 20:29
Цікава, чаму па-беларуску не Вухань?..
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру