27.02.2020 / 22:47

Польшча і ЗША абмяркоўваюць пастаўку нафты ў Беларусь 6

Польская дэлегацыя наведала ЗША, каб абмеркаваць, у прыватнасці, пастаўкі нафты з Польшчы ў Беларусь. Амерыканцы выказалі здагадку, што яны маглі б ліквідаваць залежнасць краіны ад расейскай сыравіны, піша biznesalert.pl.

Фота Надзеі Бужан

— Мы ў Польшчы зацікаўлены ў тым, каб дапамагчы Беларусі з пастаўкамі нафты, калі гэта неабходна, калі гэта магчыма, — заявіў падчас візіту ў Вашынгтон упаўнаважаны прадстаўнік урада Польшчы па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.

— Гэта павінна пачацца з таго моманту, калі беларусы купяць нафту, якую хочуць даставіць на свае НПЗ. Тады мы можам пастаўляць першапачаткова невялікія аб'ёмы нафты праз нашу сістэму перадачы, а з часам і значна большыя, — дадало Польскае агенцтва друку.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа падчас свайго візіту ў Мінск прапанаваў забяспечыць Беларусь амерыканскай нафтай, хоць расійская нафта, на якую настроены беларускія НПЗ, мае іншы хімічны склад і адрозніваецца ад амерыканскай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Павел Ас / Адказаць
27.02.2020 / 22:54
У гульню ўступілі моцныя гульцы.
4
Niemand / Адказаць
27.02.2020 / 23:07
Апошнім пунктам дамовы мае быць фраза: "І няхай толькі Пакупнік паспрабуе адмовіцца!". :). А самае смешнае, што я зусім не жартую, так сапраўды і мае быць. Лекаваць хваробу "маскоўства" ў асабліва цяжкай форме часам даводзіцца гвалтам. Для карысці самога інфекаванага.
1
Козік / Адказаць
28.02.2020 / 00:48
Яно можа ўсё і наладзілася б с палякамі, украінцамі ці прыбалтамі.  Але задача наладзіць спраўную работу эканомікі не стаіць.  Усе гэтыя гады гэтая шайка-лейка толькі ўсё развальвала навокал... "Рабі бардак, мы тут праездам..."
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру