28.02.2020 / 07:21

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі вырасла да 2788 чалавек

На тэрыторыі Кітая за 27 лютага ад каранавіруса новага тыпу 2019-nCoV загінулі 44 чалавекі. 3622 чалавека вылечыліся і былі выпісаныя са шпіталяў. Агульная колькасць ахвяр дасягнула адзнакі ў 2788 чалавек. Пра гэта паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя КНР, піша rbc.ru.

Агулам вылячыцца ад віруса ўдалося 36 117 пацыентам, абследаванне прайшлі 656 тыс.

Агульная колькасць выпадкаў заражэння на тэрыторыі Кітая складае 78 824 чалавек.

Успышка раней невядомага тыпу каранавіруса адбылася ў канцы 2019 года ў кітайскім горадзе Ухань, правінцыя Хубэй. Пазней вірус пачаў пашырацца па ўсёй краіне, а таксама за мяжой. Да цяперашняга моманту выпадкі захворвання зафіксаваныя ў ЗША, Канадзе, Германіі, Швецыі, Аўстраліі, Іспаніі, Паўднёвай Карэі, Італіі, Японіі, Фінляндыі, Іране і іншых краінах.

У апошнія дні распаўсюд інфекцыі ўзмацніўся ў Італіі, дзе па стане на 27 лютага ад гэтага захворвання памерлі 17 чалавек, а таксама ў Іране, дзе ад ускладненняў памерлі 26 чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру