У Празе з'явілася плошча Барыса Нямцова — на ёй стаіць расійскае пасольства
У чэшскай сталіцы адбылася цырымонія адкрыцця плошчы імя Барыса Нямцова. Дэпутаты гарадской рады Прагі 24 лютага аднадушна прагаласавалі за рашэнне назваць імем расійскага апазіцыйнага палітыка плошчу Pod kaštany ( «Пад каштанамі»), на якой знаходзіцца пасольства Расіі ў Чэхіі, піша bbc.com.
У заяве дэпутатаў гарадскога савета гаворыцца, што такім чынам Прага выказвае салідарнасць з расійскай апазіцыяй і праваабарончым рухам.
Падзея прымеркаваная да пятай гадавіны забойства Барыса Нямцова. Ён быў застрэлены ў Маскве на Вялікім Маскварэцкім мосце 27 лютага 2015 года.
На цырымонію перайменавання прыйшло некалькі дзясяткаў журналістаў, столькі ж паліцэйскіх і ўдзельнікаў акцыі.
Актывісты прыйшлі з плакатамі і ўлёткамі «Расія без Пуціна», «Спынім чырвоны нацызм».
Пасля адкрыцця плошчы Нямцова ўдзельнікі акцыі перамясціліся ў суседні парк ля ўсё таго ж расійскага пасольства, дзе адна з алей атрымала імя Ганны Паліткоўскай.
На пытанне, ці згодны ён са сцвярджэннем, што мэтай пераназыванняў быў тролінг Крамля, мэр Прагі адказаў адмоўна.
Паводле яго слоў, чэшская сталіца пайшла на перайменаванне, паколькі грамадзяне сабралі больш за 4000 подпісаў пад адпаведнай петыцыяй і гарадскі савет падтрымаў міжнародную ініцыятыву па ўшанаванні памяці Барыса Нямцова ўслед за Вашынгтонам, Вільняй і Кіевам.
Крытычна пра гэты крок адазваўся прэзідэнт краіны Мілаш Зэман, які назваў гэтае рашэнне палітычным.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары