28.02.2020 / 07:57

Сёння вызначыцца прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні-2020» 1

Прамую трансляцыю фіналу нацыянальнага адборачнага тура тэлеканалы «Беларусь-1» і «Беларусь-24» пачнуць весці ў 22.00.

У фінале бяруць удзел NAPOLI, Саша Захарык, Анастасія Малашкевіч, CHAKRAS, Насця Гламазда, Nastasea, Ян Яраш, Анжаліка Пушнова, Дар'я Хмяльніцкая, АЎРА, КейСі, VAL.

Пераможцу абяруць шляхам складання галасоў прафесійнага журы і гледачоў.

65-ы конкурс песні «Еўрабачанне» сёлета адбудзецца ў Ротэрдаме (Нідэрланды). Першы паўфінал, дзе выступіць прадстаўнік Беларусі, пройдзе 12 мая, другі — 14 мая, фінал запланаваны на 16 мая.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Зiма / Адказаць
28.02.2020 / 09:58
Адбяруць як заужды таго, якi будзе глотку драць з такiм выглядам мауляу дапяю й здохну за радзiму. Потым будуць здзiуляцца чаму гэта ён праляцеу у ротардаме? Спявау жа громка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру