Прэс-сакратар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Раміна Саматханава расказала БЕЛТА пра меры па недапушчэнні распаўсюду каранавіруса.
«У аэрапорце ўжо чатыры санітарна-каранцінныя пункты, дзе праводзіцца забор біяматэрыялу ў пасажыраў. Там працуюць медыкі. У нас па ўсёй тэрыторыі аэравакзальнага комплексу ўстаноўлены дэзінфектары, рэгулярна праводзяцца клінінгавыя і дэзінфекцыйныя мерапрыемствы. Увесь персанал, які задзейнічаны ў абслугоўванні пасажыраў і паветраных судоў, абсталяваны індывідуальнымі сродкамі абароны», — сказала Раміна Саматханава.