Міністэрства аховы здароўя Беларусі на гэты момант не бачыць неабходнасці закрыцця мяжы краіны з-за распаўсюду каранавіруса ў свеце, паведамляе Interfax.by.

«На сённяшні момант эпідэміялагічная сітуацыя абсалютна кантралюемая, падставы, як у нас некаторыя радыкальныя галовы кажуць — давайце закрываць межы, — (няма), — заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік журналістам у Мінску ў пятніцу.

«Мы жывем у глабальным свеце. Закрыць мяжу ў прынцыпе немагчыма. Дастаткова паглядзець на Flightradar, і вы ўбачыце, колькі самалётаў на сённяшні момант знаходзіцца над Еўропай і як перамяшчаецца наша насельніцтва», — заўважыў ён.

«Наша задача — забяспечыць кантроль на знешнім контуры рэспублікі за ўсімі, хто ўязджае», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Каранавірус прыйшоў у Беларусь: студэнт БНТУ з Ірана і яго атачэнне ў інфекцыёнцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0